Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 114 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 114

1 Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба — з чужога народа.

2 Сталася Юда свяцілішчам яго, Ізраэль — сілай яго.

3 Мора бачыць і ўцякае, Ярдан вяртаецца назад;

4 Горы заскакалі, як бараны, і ўзгоркі — быццам ягняткі.

5 Што з табой, мора, чаму ты ўцякаеш? І ты, Ярдан, што вяртаешся назад?

6 Горы, чаму скачаце, як бараны, і ўзгоркі, як ягняткі?

7 Трымці, зямля, перад абліччам Госпада, перад абліччам Бога Якубава,

8 Які скалу ператварае ў вадаём, а каменную гару — у крыніцу.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)