Пс 751 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў. 2 Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае. 3 «Калі Я прызначу [месца] спатканьня, Я буду судзіць паводле справядлівасьці. 4 Калі растапляецца зямля і ўсе, хто жыве на ёй, Я ўзважваю слупы яе. (Сэлях) 5 Я кажу да тых, якія хваляцца сабою: “Не хваліцеся!”, і да бязбожных: “Не падымайце рогі! 6 Не падымайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка [трымаючы] шыю!”» 7 Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне, 8 але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае. 9 Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз ягоны будуць піць усе бязбожнікі на зямлі. 10 А я буду апавядаць [пра гэта] вечна, буду выслаўляць Бога Якуба. 11 І ўсе рогі бязбожнікам я адсяку, і будуць узьнятыя рогі праведнага. |