і хай там святар Садок і прарок Натан намасцяць яго на цара Ізраэля, і затрубіце ў рог, і абвясціце: “Хай жыве цар Саламон!”
4 ЦАРСТВАЎ 9:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву яму, і скажаш: “Гэта кажа Госпад: “Я намашчаю цябе на цара Ізраэля”. І адчыніш дзверы, і ўцячэш адтуль без затрымкі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву ягоную, і скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара Ізраіля"”. І адчыніш дзьверы, і ўцячэш адтуль без затрымкі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вазьмі посуд з алеем, і вылі на галаву ягоную, і скажы: так кажа Гасподзь: памазваю цябе ў цара над Ізраілем. Потым адчыні дзьверы, і бяжы, і не чакай. |
і хай там святар Садок і прарок Натан намасцяць яго на цара Ізраэля, і затрубіце ў рог, і абвясціце: “Хай жыве цар Саламон!”
і Егу, сына Намсі, намасці на цара Ізраэля, а Элісея, сына Сафата, з Абэл-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.
І Газаэль сказаў: «Хто бо такі паслугач твой, гэты сабака, каб рабіў такія вялікія рэчы?» І сказаў Элісей: «Госпад аб’явіў мне, што ты будзеш царом Сірыі».
І ён устаў, і ўвайшоў у пакой. А юнак выліў алей яму на галаву і сказаў: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я намашчаю цябе на цара над народам Госпадавым, над Ізраэлем.
Але воляй Божай было супраць Ахазіі, каб ён наведаў Ярама; і калі ён прыбыў, то разам з Ярамам пайшоў супраць Егу, сына Намсі, якога Госпад намасціў на цара, каб ён знішчыў дом Ахаба.
На другі год царавання меў Набукаданосар сон; і ўстрывожыўся дух яго, што і сон не браў яго.
О цару, найвышэйшы Бог даў твайму бацьку Набукаданосару валадарства, і веліч, і хвалу, і пашану.
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.
Калі яны адышлі, вось, Анёл Госпадаў з’явіўся Язэпу ўва сне, мовячы: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе. Бо Ірад мае намер шукаць Дзіця, каб забіць Яго».
падышла да Яго жанчына, трымаючы алябастравую пасудзіну каштоўнага алейку, і пачала ліць Яму на галаву, калі Ён узлягаў.
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго:
І сказаў Самуэль Саўлу: «Госпад паслаў мяне, каб я памазаў цябе царом над народам Яго, Ізраэлем. Дык цяпер паслухай голас Госпада.
І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленняў Ізраэля? І памазаў цябе Госпад на цара над Ізраэлем,
І Самуэль кажа: «Як жа я пайду? Бо пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». І кажа яму Госпад: «Возьмеш з сабою цялушку са статка ў рукі свае і скажаш: “Пайшоў я скласці ахвяру Госпаду”.
«Заўтра ў гэтую самую пару, як і зараз, пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэньяміна, і ты памажаш яго на цара народа Майго Ізраэля, і ён вызваліць народ Мой з рук філістынцаў, бо ўзглянуў Я на народ мой; бо лямант яго дайшоў да Мяне».