А іншыя дзеянні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасць яго — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
4 ЦАРСТВАЎ 10:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ад Ярдана на ўсход сонца, усю зямлю Галаад, і Гад, і Рубэн, і Манасу, ад Араэра, што над ручаём Арнон, і Галаад, і Басан. Біблія (пераклад А.Бокуна) ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, Гілеад, і Башан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На ўсход ад Ярдана, усю зямлю Галаад, калена Гадава, Рувімава, Манасііна, пачынаючы ад Ароера, што пры патоку Арноне, і Галаад і Васан. |
А іншыя дзеянні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасць яго — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
У той час Газаэль, цар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гетам; і здабыў яго, і прыняў ён рашэнне ісці на Ерузалім.
Тады Ёас, сын Ёахаза, забраў з рук Бэнадада, сына Газаэля, гарады, якія той забраў з рук бацькі яго, Ёахаза, па праву вайны; тройчы пабіў яго Ёас і вярнуў гарады Ізраэлю.
Газаэль спытаўся ў яго: «Чаму плача гаспадар мой?» А ён адказаў яму: «Бо я ведаю, якое няшчасце ты зробіш сынам Ізраэля: іх мураваныя гарады агнём спаліш, і ваяроў іх мечам заб’еш, і дзяцей іх пазабіваеш, і цяжарных жанчын пасячэш».
Ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад горада ў даліне аж да Галаада не было горада, які б пазбег нашых заваёў; усё аддаў нам Госпад, Бог наш,