«О Госпадзе, Божа Ізраэля! Няма падобнага да Цябе Бога ані ў небе ўверсе, ані на зямлі ўнізе; Ты захоўваеш запавет і міласэрнасць для паслугачоў Сваіх, якія служаць Табе ўсім сэрцам сваім;
3 ЦАРСТВАЎ 8:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зараз, Госпадзе, Божа Ізраэля, хай спраўдзяцца словы Твае, якія гаварыў Ты слузе Твайму, Давіду, бацьку майму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, Божа Ізраіля, няхай спраўдзяцца словы Твае, якія Ты гаварыў слузе Твайму, Давіду, бацьку майму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, Госпадзе, Божа Ізраілеў, хай будзе слушнае слова Тваё, якое Ты прамовіў рабу Твайму Давіду, бацьку майму! |
«О Госпадзе, Божа Ізраэля! Няма падобнага да Цябе Бога ані ў небе ўверсе, ані на зямлі ўнізе; Ты захоўваеш запавет і міласэрнасць для паслугачоў Сваіх, якія служаць Табе ўсім сэрцам сваім;
Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
Дык цяпер, о Госпадзе, хай трывае век слова, што Ты сказаў аб слузе Тваім і аб доме яго; ды ўчыні, як Ты сказаў.
Дык вось цяпер, Госпадзе, Божа, хай здзейсніцца слова Тваё, што Ты паабяцаў Давіду, бацьку майму; Ты бо зрабіў мяне царом над вялікім Тваім народам, што такі ж незлічоны, як пясок зямлі.
і ўбачылі яны Бога Ізраэля, а пад Яго нагамі нешта, падобнае на твор з сапфіравага каменя і падобнае на самое неба, калі яно яснае.
Бедныя і ўбогія шукаюць вады — і няма! Язык іх высах ад смагі. Я, Госпад, выслухаю іх, не пакіну іх, — Бог Ізраэля!
І перадам табе схаваныя скарбы і багацці скрытыя, каб ведаў ты, што Я — Госпад, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраэля,
каб Я выканаў прысягу, якою прысягнуў бацькам вашым, што дам ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, як гэта ёсць сёння”». І прамовіў я ў адказ: «Амін, Госпадзе».
Гэлі тады сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі, а Бог Ізраэля хай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго».