таксама падсвечнікі ды іх лямпы з найчысцейшага золата, каб паліць іх па рытуале перад Дабірам, месцам найсвяцейшым,
3 ЦАРСТВАЎ 7:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і падсвечнікі: пяць падсвечнікаў з найчысцейшага золата з правага боку і пяць падсвечнікаў з левага боку насупраць святога з святых, і кветкі, і лямпы, зверху залатыя; і шчыпцы залатыя, Біблія (пераклад А.Бокуна) і сьвечнікі з чыстага золата: пяць сьвечнікаў з правага боку і пяць сьвечнікаў з левага боку насупраць Давіру, і кветкі, лямпы, шчыпцы з золата, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сьвяцільні - пяць па правы бок і пяць па левы бок, перад заднім аддзяленьнем храма, з чыстага золата, і кветкі, і лампадкі, і абцужкі з золата; |
таксама падсвечнікі ды іх лямпы з найчысцейшага золата, каб паліць іх па рытуале перад Дабірам, месцам найсвяцейшым,
Зрабіў жа таксама дзесяць залатых падсвечнікаў у выглядзе, як было загадана ім быць, і памясціў іх у святыні пяць па правым баку, і пяць па левым.
Зрабі таксама стол з дрэва акацыі, што мае два локці даўжыні, і локаць у шырыню, і паўтара локця ў вышыню.
падсвечнік з найчысцейшага золата, лямпы па парадку, і прыналежнасці іх з алеем падсвечніка,
кіраўнік целаахоўнікаў забраў таксама курыльніцы, крапільніцы, катлы, падсвечнікі, чары і міскі, і што было з чыстага золата, і што было з чыстага срэбра.
Хай яны возьмуць і тканіну фіялетавую і хай накрыюць ёю падсвечнік разам з лямпамі і шчыпцамі яго, і са шчыпцамі для зняцця нагару, і з усімі пасудзінамі для алею, якія неабходны для стварэння лямпаў,
Таямніца сямі зорак, якія ты ўбачыў у Маёй правай руцэ, і сямі светачаў залатых: сем зорак – гэта сем анёлаў сямі цэркваў, а сем светачаў – гэта сем цэркваў.