3 ЦАРСТВАЎ 4:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ахісар — кіраўніком над домам, а Аданірам, сын Абды, — над падаткамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ахішар — начальнікам над домам [валадара], а Аданірам, сын Абды, — над падаткамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахісар - начальнік над царскім домам, і Аданірам, сын Аўды, - над падаткамі. |
Паслаў цар Рабаам Аданірама, які быў наглядчыкам за данінаю; і ўвесь Ізраэль укаменаваў яго, і ён памёр. А цар Рабаам паспешна сеў у калясніцу і ўцёк у Ерузалім.
Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.
І меў Саламон над усім Ізраэлем дванаццаць намеснікаў, якія рупіліся пра харчы для цара і дому яго; бо кожны з іх дапамагаў неабходным адзін месяц у год.
Гэта велічыня падатку, які ўстанавіў цар Саламон на пабудову святыні Госпада, і свайго палаца, і Мэло, і мура ерузалімскага, і Асора, і Мэгіды, і Газэра.
І калі цар Рабаам паслаў Адарама, які быў пастаўлены над нявольнікамі, дык сыны Ізраэля ўкаменавалі яго і ён памёр. Затым цар Рабаам паспешна сеў у калясніцу ды ўцёк у Ерузалім.
а былі з сыноў тых, што засталіся пасля іх на зямлі, якіх не забілі сыны Ізраэля, — зрабіў Саламон даннікамі аж па сённяшні дзень.