3 ЦАРСТВАЎ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бэнабінадаб, якому належала ўся ваколіца Дора, і ён меў за жонку Тафэт, дачку Саламона; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бэн-Абінадаў, якому [належала] ўся ваколіца Дору, і Тафат, дачка Салямона, была жонкай ягонай; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бэн-Авінадаў - над усім Нафат-Дорам; Тафат, дачка Саламона, была ягонаю жонкаю; |
Калі Явін, цар Асора, пачуў пра гэта, ён паслаў да Ёбаба, цара Мадона, і да цара Сэмрона, і да цара Ахсафа,
да цароў поўначы, якія пражывалі ў гарах і ў Арабе з паўднёвага боку Кінэрэта, а таксама ў Сэфэле і на землях Дора каля мора,
І была ў Манасы спадчына ў межах Ісахара і Асэра: Бэт-Сан з яго навакольнымі гарадамі, і Іблаам з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Дора з яго навакольнымі гарадамі, таксама жыхары Эн-Дора з яго навакольнымі гарадамі, і таксама жыхары Танаха з яго навакольнымі гарадамі, і жыхары Магеды з яго навакольнымі гарадамі, і трэцяя частка зямлі Нофэт.
А Манаса не здабыў Бэт-Сан і Танах з ваколіцамі іх і не выгнаў жыхароў Дора, і Іблаама, і Магеды з ваколіцамі іх; і засталіся хананеі на гэтай зямлі.
Калі прыйшлі яны, убачыў Самуэль Эліяба і сказаў: «Без сумнення, перад Госпадам намашчэнец Яго!»
І паклікаў Ясэй Абінадаба, і прывёў яго да Самуэля, які сказаў: «І не гэтага выбраў Госпад».