І звярнуўся ён да Язафата: «Ці ты пойдзеш са мною ваяваць за Рамот у Галаадзе?» І сказаў Язафат цару Ізраэля: «Як ты, так і я; народ мой і твой народ — гэта адно цэлае, і коннікі мае, і коннікі твае».
3 ЦАРСТВАЎ 22:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў тады Язафат цару Ізраэля: «Запытайся сёння, прашу цябе, што на гэта скажа Госпад». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Язафат валадару Ізраіля: «Запытайся, калі ласка, сёньня, пра слова ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ёсафат цару Ізраільскаму: спытайся сёньня, што скажа Гасподзь. |
І звярнуўся ён да Язафата: «Ці ты пойдзеш са мною ваяваць за Рамот у Галаадзе?» І сказаў Язафат цару Ізраэля: «Як ты, так і я; народ мой і твой народ — гэта адно цэлае, і коннікі мае, і коннікі твае».
Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».
Але анёл Госпадаў сказаў Іллі з Тэсбы: «Устань і выйдзі насустрач пасланцам цара Самарыі і скажы ім: “Ці ж няма Бога ў Ізраэлі, што вы ідзяце пытацца ў Бэльзэбула, бога Акарона?”
І запытаўся Язафат: «Ці няма тут прарока Госпадава, каб праз яго спытаць Госпада?» І адказаў адзін з паслугачоў цара Ізраэля: «Ёсць тут Элісей, сын Сафата, які паліваў вадой рукі Іллі».
Такім чынам, памёр Саўл дзеля несправядлівасці сваёй, таму што не споўніў загаду Госпада, што прыказаў яму, ды не пільнаваў яго, а нават раіўся з варажбіткай,
«Спытай пра нас Госпада, бо Набукаданосар, цар Бабілона, абвясціў нам вайну. Можа, Госпад учыніць нам штосьці паводле ўсіх цудаў Сваіх, ды той адступіць ад нас».
«Сын чалавечы, гэтыя людзі ўвялі ў сэрцы свае ідалаў сваіх і паставілі перад абліччам сваім спакусу злачыннасці сваёй; ці ж маю Я адказаць ім, калі спыталі яны?
Стане ён перад Элеязэрам святаром, які пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраэля з ім, і ўся супольнасць».
Па смерці Ешуа раіліся сыны Ізраэля з Госпадам, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць хананеяў ваяваць з імі?»
Яны паўсталі, і пайшлі ў Бэтэль, і параіліся з Богам, і сказалі: «А хто пойдзе з нас першым у бой супраць сыноў Бэньяміна ў нашым войску?» Госпад ім адказаў: «Юда пойдзе першы».
а раней пайшлі [у Бэтэль] і плакалі перад абліччам Госпада аж да ночы, і шукалі ў Яго парады, кажучы: «Ці маем мы далей ваяваць з сынамі Бэньяміна, братамі нашымі, ці не?» Госпад ім адказаў: «Ваюйце супраць іх».
І сказаў Саўл Ахіі: «Прынясі эфод». Бо ён насіў эфод у той дзень перад абліччам сыноў Ізраэля.
Такім чынам, раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці ісці і ўдарыць мне філістынцаў гэтых?» І сказаў Госпад Давіду: «Ідзі і ўдар філістынцаў гэтых, і вызвалі Кэйлу».
Дык Давід ізноў раіўся з Госпадам, Які адказаў яму: «Уставай і ідзі на Кэйлу, бо Я аддам філістынцаў у рукі твае».
І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці гнацца мне за гэтымі рабаўнікамі, ці не?» І сказаў яму Госпад: «Ганіся, бо, без сумнення, дагоніш іх і адбярэш здабычу».