І, схапіўшы свайго супраціўніка за галаву, кожны ўсадзіў меч у бок супраціўніка, і паваліліся разам; і названае было месца тое Хэлкат-Гаццурым, што ў Габаоне.
3 ЦАРСТВАЎ 20:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і перамаглі яны тых, што ішлі супраць іх; і сірыйцы пачалі ўцякаць, а ізраэльцы гналі іх. І Бэнадад, цар Сірыі, таксама ўцёк на кані з коннікамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І перамаглі яны тых, што [ішлі] супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, уцёк на кані з коньнікамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І біў кожны праціўніка свайго; і пабеглі Сірыйцы, а Ізраільцяне пагналіся за імі. А Вэнадад, цар Сірыйскі, выратаваўся на кані зь вершнікамі. |
І, схапіўшы свайго супраціўніка за галаву, кожны ўсадзіў меч у бок супраціўніка, і паваліліся разам; і названае было месца тое Хэлкат-Гаццурым, што ў Габаоне.
Такім чынам, Аса, сабраўшы ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбоўнях святыні Госпада і ў скарбоўнях палаца царскага, даў яго ў рукі паслугачам сваім і паслаў іх да Бэнадада, сына Табрэмона, сына Газіёна, цара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:
І выйшаў цар Ізраэльскі, і ўдарыў коней і калясніцы, і ўдарыў ён Сірыю вялікай карай.
Не бывае вызвалены цар вялікай сілай і не вызваліцца волат дзякуючы вялікай сіле сваёй.
Звярнуў я ўвагу на што іншае; і ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім удаецца бег і не моцным — перамога ў баі, ані вучоным — багацце, ані мудрым — хлеб, ані разважлівым — ласка, але для ўсяго — час і нагода.
Пяцёра з вас прагоняць сотню чужынцаў, і сотня з вас прагоніць дзесяць тысяч. І будуць падаць ворагі вашы ад меча вашага.
Сабраліся ж ізраэльцы з пакаленняў Нэфталі і Асэра і з усяго пакалення Манасы і гналіся за мадыянцамі.