3 ЦАРСТВАЎ 15:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама пайшоў цар Ізраэля Бааса на Юдэю і пабудаваў Раму, каб ніхто не мог увайсці і выйсці з боку Асы, цара Юдэйскага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў валадар Ізраіля Бааша на Юду, і пабудаваў Раму, каб [ніхто] ня мог увайсьці і выйсьці да Асы, валадара Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Вааса, цар Ізраільскі, супроць Юдэі і пачаў будаваць Раму, каб ніхто ня выходзіў і ня сыходзіў да Асы, цара Юдэйскага. |
калі народ гэты будзе хадзіць ускладаць ахвяры ў святыні Госпада ў Ерузаліме, то захоча таксама сэрца народа гэтага вярнуцца да гаспадара свайго, Рабаама, цара Юды, і яны заб’юць мяне і вернуцца да Рабаама, цара Юды».
А зрабіў супраць яго змову Бааса, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Габэтоне, які быў горадам філістынцаў; паколькі Надаб і ўсё войска Ізраэля абкладвалі Габэтон.
Гэта кажа Госпад: «Чуецца ў Раме голас ляманту, плач і галашэнне Ракелі, якая аплаквае сыноў сваіх і не хоча супакоіцца дзеля іх, бо няма іх».
А яма ж, у якую кідаў Ізмаэль усе трупы людзей, якіх забіў, была тою вялікаю ямаю, якую зрабіў цар Аса супраць Баасы, цара Ізраэльскага; вось яе Ізмаэль, сын Натаніі, запоўніў забітымі.