3 ЦАРСТВАЎ 13:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ён паехаў, то знайшоў труп яго, кінуты на дарозе, і асла, і льва, што стаялі каля трупа; леў не еў трупа і не раздзёр асла. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён паехаў, і знайшоў парэшткі ягоныя, кінутыя пры дарозе, і асла, і льва, якія стаялі каля парэшткаў. І леў ня еў парэшткі і не разьдзёр асла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён выправіўся і знайшоў цела ягонае, пакінутае на дарозе; а асёл і леў стаялі каля цела; леў ня зьеў цела і не паламаў асла. |
Дык прарок падняў труп чалавека Божага, і паклаў яго на асла, і прывёз яго назад у горад старога прарока, каб паплакаць над ім і пахаваць яго.
Таксама крукі прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і такім жа чынам хлеб і мяса вечарам, і ён піў з ручая.
і сказаў: “Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут разаб’еш узбураныя хвалі твае”.
такім чынам, паколькі загад цара быў сур’ёзны і печ была залішне распалена, полымя агню забіла тых людзей, якія кідалі Сэдрака, Місака і Абдэнагу.
Яны зараз пайшлі і вынеслі іх, як ляжалі яны, апранутых у шаты свае, вонкі, як ім было загадана Майсеем.
Раптам сталася вялікае трасенне, аж захісталіся падмуркі астрога, і адчыніліся ўсе дзверы, ды з усіх апалі путы.