І не ўсё царства забяру, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, паслугача Майго, і дзеля Ерузаліма, які Я выбраў».
3 ЦАРСТВАЎ 12:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Рабаам цараваў над тымі сынамі Ізраэля, якія жылі ў гарадах Юдэі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Рэхабаам заваладарыў толькі над тымі сынамі Ізраіля, якія жылі ў гарадах Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі над сынамі Ізраілевымі, якія жылі ў гарадах Юдавых, валадарыў Раваам. |
І не ўсё царства забяру, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, паслугача Майго, і дзеля Ерузаліма, які Я выбраў».
а сыну яго Я пакіну адно пакаленне, каб заставаўся светач Давіда, паслугача Майго, перад абліччам Маім ва ўсе дні ў горадзе Ерузаліме, які Я выбраў, каб прабывала там імя Маё.
«Скажы Рабааму, сыну Саламона, цару Юды, і ўсяму дому Юды і Бэньяміна, і рэшце народа, кажучы:
А Рабаам, сын Саламона, быў царом у Юдзе. Сорак адзін год меў Рабаам, калі ён пачаў цараваць, і семнаццаць гадоў ён цараваў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад з усіх пакаленняў Ізраэля, каб там прабывала імя Яго. Імя ж маці яго Наама, аманіцянка.