І увесь народ праводзіў Саламона, і граў народ на флейтах, і радаваўся вялікай радасцю, і зямля шумела ад іх гомана.
3 ЦАРСТВАЎ 1:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пачуў Адонія і ўсе запрошаныя ім; і ўжо застолле было скончана. Але і Ёаб, пачуўшы гук трубы, сказаў: «Што гэта за гоман узрушанага горада?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў [гэта] Адонія і ўсе запрошаныя ім, а ўжо яны скончылі есьці. І Ёаў пачуў гук рогу, і сказаў: «Што гэта за гоман узрушанага гораду?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Аданія і ўсе запрошаныя ім, як толькі перасталі есьці: а Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: з чаго гэты шум расхваляванага горада? |
І увесь народ праводзіў Саламона, і граў народ на флейтах, і радаваўся вялікай радасцю, і зямля шумела ад іх гомана.
Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, святара; сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты чалавек дастойны і добрае нам абвяшчаеш».
А Ешуа, чуючы гоман народа, які крычаў, сказаў Майсею: «Чуецца ў лагеры крык бітвы».
А першасвятары і кніжнікі, бачачы цуды, якія Ён учыніў, ды дзяцей, што ўсклікалі ў святыні, кажучы: «Гасана Сыну Давідаву!», злаваліся
Калі ж хацелі яго забіць, дайшла да трыбуна кагорты вестка, што ўвесь Ерузалім збунтаваўся,