3 ЦАРСТВАЎ 1:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А мяне, твайго паслугача, і святара Садока, і Банаю, сына Ёяды, і Саламона, паслугача твайго, ён не запрасіў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А мяне, слугу твайго, і сьвятара Цадока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Салямона, слугу твайго, ён не паклікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мяне, раба твайго, і сьвятара Садока, і Ванэю, сына Ёдаевага, і Саламона, раба твайго, не запрасіў. |
сказаў цар прароку Натану: «Ці не бачыш, што я жыву ў кедравым палацы, а каўчэг Божы знаходзіцца ў сярэдзіне палаткі?»
і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам.
А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
Забіў ён валоў, і ўсю тлустую жывёлу, і мноства авечак, і запрасіў усіх сыноў цара, таксама Абіятара, святара, і Ёаба, кіраўніка войска; а Саламона, паслугача твайго, не паклікаў.
Ці не сталася гэта па волі гаспадара майго, цара, і чаму ты не аб’явіў мне, слузе твайму, хто будзе сядзець на пасадзе гаспадара майго, цара, пасля яго?»
Але Садок, святар, і Баная, сын Ёяды, і Натан, прарок, і Сямэй, і Рэй, і моцнае войска Давіда не былі на баку Адоніі.
І паставіў цар Банаю, сына Ёяды, кіраўніком над войскам замест яго, і Садока, святара, паставіў на месца Абіятара.