Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 7:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І хай услаўлена будзе навек імя Тваё, і хай кажуць: “Госпад Магуццяў ёсць Бог над Ізраэлем”. І дом паслугача Твайго, Давіда, будзе моцна стаяць перад Табою,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І будуць славіць на вякі імя Тваё, кажучы: “ГОСПАД Магуць­цяў — Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І хай узьвялічыцца імя Тваё навекі, каб казалі: Гасподзь Саваоф - Бог над Ізраілем. І дом раба Твайго Давіда хай будзе цьвёрды прад абліччам Тваім.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 7:26
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Богу: «О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!»


Дык цяпер, Госпадзе Божа, умацуй на векі слова, што сказаў Ты адносна паслугача Свайго і роду яго, і выканай тое, што прадказаў!


І калі ўжо быў час ускладаць ахвяру з ежы, падышоў Ілля прарок і сказаў: «Госпадзе, Божа Абрагама, Ізаака і Ізраэля! Сёння пакажы, што Ты — Бог у Ізраэлі, і што я — паслугач Твой, і што паводле слова Твайго зрабіў усё гэта.


Выслухай мяне, Госпадзе, выслухай мяне, каб зразумеў гэты народ, што Ты, Госпадзе, — Бог, і Ты навярні зноў іх сэрца!»


Не нам, Госпадзе, не нам, але імю Свайму дай хвалу за Тваю міласэрнасць і за Тваю праўду.


Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго — праз пакаленні і пакаленні.


Аднойчы прысягнуў Я святасцю Маёй: не падману Давіда.


А вось так вы маліцеся: Ойча наш, Які ёсць у небе, свяціся імя Тваё,


Ойча, праслаў імя Тваё!» І азваўся голас з неба: «І праславіў, і яшчэ праслаўлю!»