Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо ён меў пяць гадоў, калі надышла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрагэля, і нянька яго, схапіўшы яго, уцякла; і калі яна паспешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся, і называўся ён Мэрыбаал.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў пяць гадоў, надыйшла вестка з Езрээлю пра Саўла і Ёнатана, і нянька ягоная схапіла яго, і ўцякла. І калі яна пасьпешліва ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А імя ягонае — Мэфібашэт.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У Ёнатана, сына Саўлавага, быў сын кульгавы. Пяць гадоў было яму, калі прыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана зь Ізрэеля, і нянька, узяўшы яго, пабегла. І калі яна сьпешна бегла, дык ён упаў і стаўся кульгавы. Імя яго Мэмфівастэй.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 4:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

Але пашкадаваў цар Мэрыбаала, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі Госпаду, што была між Давідам і сынам Саўла Ёнатанам.


І жыў Мэрыбаал у Ерузаліме, бо ён заўсёды еў з царскага стала; і быў ён кульгавы на абедзве нагі.


Дык спытаўся цар: «Ці застаўся хто з сям’і Саўла, каб я аказаў яму міласэрнасць Божую?» І Сіба адказаў цару: «Застаўся сын Ёнатана, хворы на ногі».


А калі прыбыў Мэрыбаал, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, упаў ён на твар свой і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэрыбаал». Ён адказаў: «Тут я, паслугач твой».


Сам Адад разам з людзьмі Эдома, з паслугачамі бацькі яго, уцяклі ў Егіпет; а Адад быў яшчэ малым хлопцам.


А сынам Ёнатана быў: Мэрыбаал, а Мэрыбаал меў Міху;


Сынам жа Ёнатана быў Мэрыбаал, і Мэрыбаал быў бацькам Міхі.


І сабралі філістынцы ўсе дружыны каля Афэка; але і ізраэльцы расклаліся лагерам каля крыніцы, якая была ў Езрагэлі.


Дык ноччу ўстаў сам Давід і людзі яго, каб выбрацца ў дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А філістынцы пайшлі ў Езрагэль.