«Ніколі не будзе так, валадару мой, паслухай мяне. Даю табе поле і пячору, якая на ім, у прысутнасці сыноў народа майго, хавай памерлую сваю».
2 ЦАРСТВАЎ 24:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цар у адказ яму сказаў: «Ніякім чынам; я куплю за грошы ад цябе і не складу дармавое цэласпаленне Госпаду, Богу майму». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзесят сікляў срэбра. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Араўне: «Не! Я, купляючы, куплю за грошы ў цябе і не складу для ГОСПАДА, Бога майго, цэласпаленьне, якое [атрымаў] задарма». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але цар сказаў Орну: не, я заплачу табе, што каштуе, і не ўзьнясу Госпаду Богу майму ахвяры, узятай дарам. І купіў Давід гумно і валоў за пяцьдзясят сікляў срэбра. |
«Ніколі не будзе так, валадару мой, паслухай мяне. Даю табе поле і пячору, якая на ім, у прысутнасці сыноў народа майго, хавай памерлую сваю».
і сказаў Эфрону ў прысутнасці народа зямлі: «Прашу, паслухай мяне. Я дам грошы за поле, прымі іх, і тады пахаваю памерлую сваю на ім».
І паслухаў Абрагам Эфрона, і адважыў грошы на суму, якую Эфрон назваў у прысутнасці сыноў Хета, чатырыста сікляў срэбра, як было прынята ў купцоў.