Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 23:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Давід быў тады ў крэпасці, а войска філістынцаў тады было ў Бэтлехэме.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Давід быў у крэпасьці, а дружына Філістынцаў — у Бэтлееме.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Давід быў тады ва ўмацаваным месцы, а атрад Філістымлянаў - у Віфляеме.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 23:14
11 Крыжаваныя спасылкі  

І памерла Ракель, і пахавана была ля дарогі, якая вядзе ў Эфрату, гэта Бэтлехэм.


А філістынцы пачулі, што Давіда намасцілі на цара над Ізраэлем, і сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў аб гэтым, ён увайшоў у крэпасць,


Прыйшлі ж да крэпасці Давіда некаторыя з сыноў Бэньяміна і Юды.


Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.


Варта ж філістынская пайшла да перахода каля Міхмаса.


І ўвесь Ізраэль пачуў гэтую вестку: «Пабіў Саўл дружыну філістынцаў; і Ізраэль стаўся ненавісным для філістынцаў». І сабраўся народ пры Саўле ў Галгале.


А Ёнатан сказаў свайму маладому збраяносцу: «Хадзем, падыдзем да варты гэтых неабрэзаных, можа, Госпад дапаможа нам: бо Госпаду не цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».


І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адалам; калі аб гэтым даведаліся браты яго і ўвесь дом бацькі яго, яны пайшлі за ім туды.


прысягні мне Госпадам, што не знішчыш нашчадкаў маіх пасля мяне і не сатрэш імя майго з роду бацькі майго».