Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

які працівіцца і ўзвышаецца па-над усім, што называецца Богам або што ўшаноўваецца святыняю, так, што ён засядзе ў святыні Божай як Бог, выдаючы сябе за Бога.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці сьвятыняю, так што ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога.

Глядзіце раздзел



2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:4
13 Крыжаваныя спасылкі  

Егіпцянін — чалавек, а не Бог: іх ногі — гэта цела, а не дух! І калі Госпад працягне руку, упадзе ўспаможца, і падзе той, каму даюць успамогу, і прападуць усе яны разам.


«Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.


Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што ты свой розум хацеў лічыць роўным Божаму розуму,


Ці будзеш яшчэ гаварыць: “Я — Бог!” на віду тых, што забіваць будуць цябе, хаця ты толькі чалавек, а не Бог, у руцэ забойцаў тваіх.


І цар будзе дзейнічаць па волі сваёй, і будзе ўзвышацца, і будзе ўзвялічвацца над усімі багамі, і супраць Бога багоў будзе гаварыць рэчы дзіўныя, і яму пашанцуе, пакуль не прыйдзе гнеў; бо што вырашана — споўніцца.


і ўстановіць палаткі свайго палаца між марамі над гарой святой пышнасці; і ўзыдзе аж на вяршыню яе, і ніхто не прыйдзе да яго з дапамогай.


і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;


Я прыглядаўся да рагоў, і вось, іншы малы рог вырас між імі, і тры першыя рогі былі перад ім вырваны; і вось, вочы ён меў на рагу сваім, падобныя да чалавечых вачэй, і вусны, якія гаварылі пыхліва.


Бо, праходзячы ды аглядаючы вашы святыні, напаткаў і ахвярнік, на якім было напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, Каму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.


А хоць і ёсць у небе ці на зямлі тыя, што называюцца багамі (бо шмат такіх багоў і гаспадароў),