Жытло маё прынята і перанесена далёка ад мяне, як палатка пастухоў; звіў Ён, як ткач, жыццё маё, ад кроснаў адарваў мяне. Ад рання да вечара мяне марнуеш.
2 ПЯТРА 1:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо ведаю, што хутка пакіну гэтую палатку маю, як Госпад наш Ісус Хрыстос вызначыў мне. Біблія (пераклад А.Бокуна) ведаючы, што хутка пакіну маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне паведаміў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ведаючы, што неўзабаве павінен буду пакінуць храміну маю, як і Гасподзь наш Ісус Хрыстос адкрыў мне. |
Жытло маё прынята і перанесена далёка ад мяне, як палатка пастухоў; звіў Ён, як ткач, жыццё маё, ад кроснаў адарваў мяне. Ад рання да вечара мяне марнуеш.
Кажа Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, куды ідзеш?» Адказаў Ісус: «Куды Я іду, ты цяпер не можаш прыйсці, але потым прыйдзеш за Мною».
І цяпер, вось, ведаю, што ўжо больш не ўбачыце вобліку майго вы ўсе, з якімі я сустракаўся, прапаведуючы Валадарства Божае.
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, набліжаецца дзень смерці тваёй. Пакліч Ешуа і станьце ў палатцы сустрэчы, каб Я даў яму даручэнні». Дык Майсей і Ешуа пайшлі і сталі ў палатцы сустрэчы.
Вось, сёння я ўзыходжу на дарогу ўсяе зямлі; і вы пераканаецеся ўсёю душою, што з усіх слоў добрых, якімі прамаўляў да вас Госпад, Бог ваш, ніводнае не было пустое.
Я лічу за справядлівасць, пакуль знаходжуся ў гэтай цялеснай палатцы, падбадзёрыць вас напамінам,