І сказаў Элісей той жанчыне, сына якой уваскрасіў, кажучы: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе зможаш; бо Госпад спаслаў вялікі голад, і ён прыйдзе на гэтую зямлю на сем гадоў».
2 ЛЕТАПІСАЎ 6:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ўзнікне голад, і пошасць на зямлі, іржа і засуха, і саранча, і чэрві ды ворагі, знішчыўшы ваколіцы, асадзяць яе брамы, і ўсякая хвароба і немач будуць прыціскаць, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі будзе голад на зямлі, або будзе пошасьць, або будзе суша, або іржа, саранча або чэрві, або будуць прыгнятаць яго ворагі ягоныя ў зямлі, дзе брамы ягоныя, [або будзе] якая бяда ці якая хвароба, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці голад будзе на зямлі, ці будзе пошасьць маравая, ці будзе вецер палючы ці іржа, саранча ці чарвяк, ці будуць цясьніць яго няпрыяцелі ягоныя на зямлі валоданьняў ягоных, ці будзе якое бедства, якая хвароба, |
І сказаў Элісей той жанчыне, сына якой уваскрасіў, кажучы: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе зможаш; бо Госпад спаслаў вялікі голад, і ён прыйдзе на гэтую зямлю на сем гадоў».
Па гэтых падзеях і па такой вернасці прыйшоў Санхэрыб, цар асірыйцаў, і, напаўшы на Юду, асадзіў умацаваныя гарады, хочучы іх узяць.
У тыя дні расхварэўся Эзэкія аж да смерці і маліў Госпада; і выслухаў яго Госпад, і даў яму знак.
і калі хто з народа Твайго Ізраэля будзе прасіць, прызнаючы кару і немач сваю, ды выцягне рукі свае да гэтага дома, —
Калі зачыню неба, і не будзе дажджу, і калі загадаю, прыкажу саранчы нішчыць палі ды пашлю пошасць на народ Мой,
Засаромцеся, земляробы, галасіце, вінаградары, дзеля пшаніцы і ячменю, бо прапала жніво на полі.
«І Я ўзнагароджу вас за тыя гады, у якія нішчыла вас саранча, вусені, чэрві і жукі — вялікае войска Маё, якое Я паслаў на вас.
тады Я так зраблю вам: наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць слепату і нішчаць душу. Надарма будзеце сеяць насенне, бо з’ядуць яго ворагі.
У часы, калі судзілі суддзі, запанаваў голад на зямлі. І адзін чалавек з Бэтлехэма Юдэйскага пайшоў з жонка? сваёй і двума сынамі, каб пасяліцца ў зямлі Мааб.