2 ЛЕТАПІСАЎ 6:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады прамовіў Саламон: «Госпад сказаў, што будзе жыць у імгле; Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады сказаў Салямон: «ГОСПАД сказаў, што Ён жыве ў імгле. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сказаў Саламон: Гасподзь сказаў, што ён дабраволіць жыць у мгле, |
і загадаў яму, кажучы: «Скажы Аарону, брату твайму, каб не ў кожны час уваходзіў у месца найсвяцейшае, якое ёсць за заслонай, перад перамольняй, якой накрываецца каўчэг, каб ён не памёр ад таго, што Я буду аб’яўляцца ў воблаку над перамольняй.
Госпад цярплівы і магутны моцаю, Госпад не пакіне нікога без пакарання. Праз буру і віхуру шлях Яго, і хмары — пыл ног Яго.
Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, якая палала аж пад неба, і былі над ёю цемра, хмары і змрок.
Бо вы прыступіліся не да гары дакранальнай і палаючага агню, і цемры ды змроку і буры,