Да таго ж другія капітэлі на абодвух слупах, таксама наверсе, ля поласці, што была над спляценнем. А дзвесце яблыкаў гранатавых у два рады былі вакол адной капітэлі і столькі ж вакол другой капітэлі.
2 ЛЕТАПІСАЎ 4:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама чатырыста яблыкаў граната і дзве гірлянды, так што абодва рады яблыкаў граната злучаліся з абедзвюма гірляндамі, якія пакрывалі шары, што былі на слупах. Біблія (пераклад А.Бокуна) і чатырыста яблыкаў гранатовых на двух сплецівах, два шэрагі яблыкаў гранатовых на кожным сплеціве, каб пакрыць дзьве круглыя галавіцы, якія на слупах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І чатырыста гранатавых яблыкаў на дзьвюх сетках, два рады гранатавых яблыкаў для кожнай сеткі, для пакрыцьця двух апаясак вянкоў, якія на слупах. |
Да таго ж другія капітэлі на абодвух слупах, таксама наверсе, ля поласці, што была над спляценнем. А дзвесце яблыкаў гранатавых у два рады былі вакол адной капітэлі і столькі ж вакол другой капітэлі.
І два слупы паставіў ён у прысценку святыні; і пастаўлены з правага боку слуп ён назваў Яхін, і пастаўлены з левага боку слуп назваў Баоз.
два слупы і два шары капітэляў на вяршынях слупоў, і дзве гірлянды на прыкрыццё двух шароў на вяршынях слупоў;
і чатырыста яблыкаў гранатавых на абедзвюх гірляндах, па два рады яблыкаў на кожнай гірляндзе, каб пакрыць шары капітэляў, якія знаходзіліся над слупамі;
А таксама выразаў, як быццам ланцужкі, на гірляндзе і паклаў іх на капітэлях калонаў; зрабіў таксама сто гранатавых яблыкаў, якія паклаў на ланцужкі.
дзве калоны, і шары, і капітэлі над верхам дзвюх калон, і дзве гірлянды, якія пакрывалі капітэлі;
І было разам дзевяноста шэсць яблыкаў граната размешчана ўздоўж, а ўсяго было вакол на сеціве сто яблыкаў граната.