Пасля ўсяго гэтага Ерабаам не звярнуў з ліхой сваёй дарогі, але зноў рабіў ён святароў для ўзгоркаў з найгоршых людзей; хто толькі хацеў, таго пасвячаў у святары для ўзгоркаў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Звыш таго, у час бяды сваёй ён, як раней, зневажаў Госпада. Ён — цар Ахаз. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў часе ўціску свайго валадар Ахаз павялічваў нявернасьць ГОСПАДУ, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ў цяжкі для сябе час ён і далей учыняў беззаконна прад Госпадам, ён - цар Ахаз. |
Пасля ўсяго гэтага Ерабаам не звярнуў з ліхой сваёй дарогі, але зноў рабіў ён святароў для ўзгоркаў з найгоршых людзей; хто толькі хацеў, таго пасвячаў у святары для ўзгоркаў.
Ён у горы сваім маліў Госпада, Бога свайго, і моцнай пакутай упакорыўся перад Богам бацькоў сваіх.
Эстэр сказала: «Аман — гэты вораг і найгоршы наш непрыяцель». Чуючы гэта, ён затрывожыўся адразу ж перад абліччам цара і царыцы.
Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
бо выпрабаванне надышло. “І што, калі ён пагарджае скіпетрам? Такі не ўстаіць”, — кажа Госпад Бог.
Пайду і зноў вярнуся ў Сваё месца, аж адпакутуюць і будуць шукаць аблічча Майго, і будуць прагнуць Мяне ў бедах сваіх.