І пакінулі святыню Госпада, Бога бацькоў сваіх, і служылі слупам і ідалам, і дзеля гэтага граху ўзгарэўся гнеў Яго супраць Юдэі і Ерузаліма.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды сказалі ім: «Не ўводзьце сюды палонных, бо да віны, якая ўжо ляжыць на нас перад Госпадам, хочаце дадаць, апрача грахоў нашых, большую віну. Вялікая бо віна наша, і гнеў абурэння Госпада — на Ізраэль». Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палонных, бо гэта будзе нам правіна перад ГОСПАДАМ, якую вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да правінаў нашых. Бо вялікая правіна наша, і полымя гневу [Божага] над Ізраілем». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказалі ім: ня ўводзьце сюды палонных, бо грэх быў бы нам прад Госпадам. Няўжо вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да злачынстваў нашых? вялікая віна наша, і полымя гневу Гасподняга над Ізраілем. |
І пакінулі святыню Госпада, Бога бацькоў сваіх, і служылі слупам і ідалам, і дзеля гэтага граху ўзгарэўся гнеў Яго супраць Юдэі і Ерузаліма.
Такім чынам, паўсталі некаторыя мужы паміж кіраўнікоў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Ёганана, Барахія, сын Масаламота, Эзэкія, сын Сэлума, і Амаса, сын Адалі, — супраць тых, якія вярталіся з вайны,
Ды адпусцілі ваяры палонных і здабычу пакінулі перад кіраўнікамі ды ўсёю супольнасцю.
Вось, і вы, род ліхіх людзей, як і бацькі вашы, узбунтаваліся, каб павялічыць гнеўнае абурэнне Госпадава на Ізраэль.
аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разліта па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і ахвярнікам.
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
Яны прыбылі да сыноў Рубэна і Гада, і паловы пакалення Манасы ў зямлю Галаад і сказалі ім: