2 ЛЕТАПІСАЎ 28:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 Ды адпусцілі ваяры палонных і здабычу пакінулі перад кіраўнікамі ды ўсёю супольнасцю. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)14 І ўзброеныя пакінулі палонных і здабычу перад абліччам князёў і ўсёй царквы [Ізраіля]. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)14 І пакінулі ўзброеныя палонных і здабычу ў ваеначальнікаў і ўсяго сходу. Глядзіце раздзел |
І пайменна названыя людзі ўзялі палонных, і ўсіх, што былі голымі, апранулі са здабычы. І калі апранулі іх, і абулі, і накармілі, і напаілі, і намазалі алеем, то клапатліва павыводзілі іх, нават пасадзілі на аслоў усіх слабых ды адправілі ў Ерыхон, горад Пальмаў, да іх братоў. І самі яны вярнуліся ў Самарыю.