і сказаў ён да чалавека Божага, які прыйшоў з Юды, кажучы: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што ты не паслухаў слова Госпада і не захаваў прыказання, якое даў табе Госпад, Бог твой,
2 ЛЕТАПІСАЎ 22:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І шукаў потым самога Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і завялі да Егу, і ён забіў яго. І пахавалі яго таму, што казалі, што ён сын Язафата, які ўсім сэрцам сваім шукаў Госпада. І не было тады нікога з нашчадкаў Ахазіі, хто мог бы быць царом. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён шукаў Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Егу, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: «Ён — сын Язафата, які шукаў ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім». І не было [нікога] ў доме Ахазіі, хто меў бы сілу валадарыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў ён шукаць Ахозію, і ўзялі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Іуя, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: ён сын Ёсафата, які ўісьціў Госпада ад усяго сэрца свайго. І не засталося ў доме Ахозіі, хто мог бы валадарыць. |
і сказаў ён да чалавека Божага, які прыйшоў з Юды, кажучы: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што ты не паслухаў слова Госпада і не захаваў прыказання, якое даў табе Госпад, Бог твой,
і будзе плакаць над ім увесь Ізраэль, і пахавае яго; бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае Госпаду, Богу Ізраэля.
І, калі ўвайшоў Егу, каб есці і піць, ён сказаў: «Ідзіце, знайдзіце тую праклятую і пахавайце яе, бо яна царская дачка».
але абараняюць цябе добрыя ўчынкі твае, бо ты выдаліў слупы з зямлі і падрыхтаваў сэрца сваё, каб шукаць Бога».
і яны ўварваліся ў зямлю Юдэі, і знішчылі яе ды захапілі ўсю маёмасць, што знаходзілася ў палацы цара, а па-за гэтым і сыноў яго, і жонак, і не застаўся яму ніводзін сын, апрача найменшага Ёахаза.
Калі стаў царом, меў трыццаць два гады, і восем гадоў быў царом у Ерузаліме. І адышоў так, што ніхто аб ім не пашкадаваў; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.
Такім чынам, Ярам узяў уладу над царствам бацькі свайго; і, калі ўмацаваўся, забіў усіх братоў сваіх мечам, ды некаторых князёў Ізраэля.
Такім чынам, у час, калі Егу спраўляў суд над домам Ахаба, знайшоў князёў Юдэі і сыноў братоў Ахазіі, якія служылі яму, і забіў іх.
І сірыйцы, адыходзячы, пакінулі яго ў цяжкай хваробе. Паслугачы ж яго змовіліся супраць яго і адпомсцілі яму за кроў сына святара Ёяды, ды забілі яго на ложку яго, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў царскай грабніцы.
Ад часу, калі Амазія адвярнуўся ад Госпада, зрабілі змову супраць яго ў Ерузаліме; і калі ён уцёк у Лахіс, паслалі за ім у Лахіс і там забілі яго.