І заснуў Амры з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі; і па ім цараваў сын яго,
2 ЛЕТАПІСАЎ 22:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі стаў ён царом, меў Ахазія дваццаць два гады, і адзін год быў ён царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Аталія, дачка Амры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дваццаць два гады было Ахазіі, калі ён заваладарыў, і адзін год ён валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонае — Аталія, дачка Омры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дваццаць два гады было Ахозію, калі зацараваў, і адзін год валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Гатолія, дачка Амврыя. |
І заснуў Амры з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі; і па ім цараваў сын яго,
І хадзіў ён дарогамі цароў Ізраэля, як рабіў дом Ахаба; бо дачка Ахаба была яго жонкай. І рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах Госпада.
Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў царом, і адзін год цараваў у Ерузаліме. Маці яго на імя Аталія, дачка Амры, цара Ізраэля.
І пайшоў дарогаю цароў Ізраэля так, як рабіў дом Ахаба; дачка ж Ахаба была яго жонкаю. І нарабіў ён ліха перад абліччам Госпада.
А на яго месца жыхары Ерузаліма выбралі царом Ахазію, найменшага яго сына, бо ўсе старэйшыя былі забіты шайкай, якая з арабамі напала на лагер; і цараваў Ахазія, сын Ярама, цара Юдэі.
Але і ён пайшоў дарогамі сям’і Ахаба; бо маці яго падштурхнула яго, каб ён дзейнічаў нягодна.