Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 22:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А на яго месца жыхары Ерузаліма выбралі царом Ахазію, найменшага яго сына, бо ўсе старэйшыя былі забіты шайкай, якая з арабамі напала на лагер; і цараваў Ахазія, сын Ярама, цара Юдэі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І паставілі жыхары Ерусаліму за валадара пасьля яго Ахазію, найменшага сына ягонага, бо ўсіх старэйшых забіла дружына, якая прыходзіла з Арабамі на табар [Егарама]. І пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама, валадара Юды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І паставілі царом жыхары Ерусаліма Ахозію, меншага сына ягонага, замест яго, бо ўсіх старэйшых перабіла полчышча, якое прыходзіла з Аравіцянамі да табара, - і зацараваў Ахозія, сын Ёрама, цара Юдэйскага;

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 22:1
12 Крыжаваныя спасылкі  

Затым народ зямлі ўзяў сына Осіі — Ёахаза і паставіў царом у Ерузаліме на месца бацькі яго.


Затым народ зямлі, выразаўшы ўсіх, хто змовіўся супраць цара Амона, на яго месца паставіў царом сына яго Осію.


А ўвесь народ Юдэі шаснаццаці-гадовага Озію паставіў царом на месца бацькі яго Амазіі.


Затым уся гэта супольнасць у доме Божым заключыла запавет з царом. Сказаў ім Ёяда: «Вось, сын цара будзе валадарыць, як прадказаў Госпад адносна сыноў Давіда.


бацька Ярама, сын Ярама — Ахазія, ад якога нарадзіўся Ёас.


А калі стаў ён царом, меў Ахазія дваццаць два гады, і адзін год быў ён царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Аталія, дачка Амры.


Амазію ж, цара Юдэі, сына Ёаса, сына Ёахаза, схапіў у Бэтсамэсе Ёас, цар Ізраэля, ды завёў яго ў Ерузалім, і разваліў мур яго ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў.


На пяты год Ярама, сына Ахаба, цара Ізраэля, — а Язафат быў царом Юдэі — Ярам, сын Язафата, стаўся царом Юдэі.


А прарок Элісей паклікаў аднаго з сыноў прарокаў і сказаў яму: «Падперажы сцёгны свае, і вазьмі гэтую пасудзіну з алеем у руку сваю, і ідзі ў Рамот у Галаадзе.


сустрэў братоў Ахазіі, цара Юдэі, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны адказалі: «Мы браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў цара і сыноў гаспадыні царыцы».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы