2 ЛЕТАПІСАЎ 11:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па ёй ажаніўся з Маахай, дачкой Абсалома, якая нарадзіла яму Абію, і Этая, і Зізу, і Саламіта. Біблія (пераклад А.Бокуна) А пасьля яе ён узяў Мааху, дачку Абсалома, і яна нарадзіла яму Абію, Аттая, Зізу і Шэляміта. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля яе ён узяў Мааху, дачку Авэсаломавую, і яна нарадзіла яму Авію і Атая, і Зізу і Шэламіта. |
Любіў жа Рабаам Мааху, дачку Абсалома, больш за ўсіх жонак сваіх і наложніц; меў бо жонак васемнаццаць, а наложніц — шэсцьдзесят. І меў дваццаць восем сыноў і шэсцьдзесят дачок.
І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі, і пахаваны быў у горадзе Давіда, і сын яго Абія стаў царом замест яго.
Тры гады цараваў Абія у Ерузаліме. І імя маці яго — Міхая, дачка Урыэля з Габы. І паміж Абіяй і Ерабаамам ішла вайна.