І зрабіў цар Саламон дзвесце шчытоў з чыстага золата, шэсцьсот сікляў золата даў ён для кожнага шчыта,
2 ЛЕТАПІСАЎ 1:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І набраў Саламон калясніц і коннікаў, так што меў тысячу чатырыста калясніц і дванаццаць тысяч коннікаў, ды размясціў іх па гарадах калясніц ды пры цары ў Ерузаліме. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраў Салямон калясьніцы і вершнікаў, і было ў яго тысяча чатырыста калясьніцаў і дваццаць тысячаў вершнікаў, якіх ён разьмясьціў у гарадах калясьнічных і пры валадары ў Ерусаліме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І набраў Саламон калясьніц і коньнікаў; і было ў яго тысяча чатырыста калясьніц і дванаццаць тысяч коньнікаў; і ён разьмясьціў іх у калясьнічных гарадах і пры цары ў Ерусаліме. |
І зрабіў цар Саламон дзвесце шчытоў з чыстага золата, шэсцьсот сікляў золата даў ён для кожнага шчыта,
І меў Саламон чатыры тысячы стайняў для коней да калясніц сваіх і дванаццаць тысяч коннікаў.
Дык ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібана, а мае паслугачы хай будуць разам з тваімі паслугачамі; я ж буду плаціць табе за паслугачоў тваіх, колькі ты загадаеш: бо ведаеш, напэўна, што ў маім народзе няма чалавека, які б умеў ссякаць дрэвы, як сідонцы».
і ўсе гарады для свірнаў, што да яго належаць, і гарады для калясніц, і гарады для коней, і ўсё, што яму падабалася; каб будаваць у Ерузаліме, і ў Лібане, і ўва ўсёй зямлі, што яму належыць.
таксама Баалат і ўсе гарады для свірнаў, якія належалі Саламону, і ўсе гарады калясніц і гарады, дзе знаходзіліся коннікі. Усё, што пажадаў і запланаваў Саламон, ён пабудаваў у Ерузаліме і ў Лібане ды ва ўсёй зямлі, якая была пад яго ўладаю.
Саламон меў таксама чатыры тысячы стаянак для коней і калясніц дый дванаццаць тысяч коннікаў; і рассяліў іх па гарадах калясніц, ды пры цары ў Ерузаліме.
Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся.