Таму мы цяпер уздыхаем, прагнучы апрануцца ў наша жыллё, якое ёсць у небе,
Бо дзеля гэтага мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашае жытло з неба,
Таму якраз мы і стогнем, хочучы апрануцца ў нябеснае наша жытлішча;
У скуру і цела Ты апрануў мяне, умацаваў мяне касцямі і жыламі;
Нешчаслівы я чалавек! Хто вызваліць мяне ад гэтага смяротнага цела?
Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.
Вось кажу вам тайну: не ўсе мы памром, але ўсе будзем пераменены,
Цягне мяне адно і другое: жадаю адысці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,