2 КАРЫНФЯНАЎ 10:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасць кожнага, калі паслухмянасць ваша стане поўнай. Біблія (пераклад А.Бокуна) і гатовыя пакараць кожную непаслухмянасьць, калі вашая паслухмянасьць споўніцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і гатовыя пакараць любую непаслушнасьць, калі вашая паслушнасьць зьдзейсьніцца. |
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
Сказаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней зграшылі, ды ўсім іншым, што, калі зноў прыбуду, не пашкадую,
З гэтаю мэтаю я пісаў, каб спазнаць вашу выпрабаванасць, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
І сэрца яго яшчэ мацней туліцца да вас, калі прыпамінае вашу агульную паслухмянасць ды тое, як вы прынялі яго са страхам і трымценнем.
Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.