«Бацька твой наклаў на нас ярмо найцяжэйшае; а ты цяпер зменшы крыху вельмі жорсткую ўладу бацькі твайго і найцяжэйшае ярмо яго, якое наклаў ён на нас, і мы будзем служыць табе».
1 ЦАРСТВАЎ 8:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абложыць ён дзесяцінай статкі вашыя, і будзеце вы ў яго паслугачамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І абложыць ён дзесяцінай авечак вашых, і будзеце вы ў яго слугамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з дробнага быдла вашага возьме дзясятую частку, і самі вы будзеце яму рабамі; |
«Бацька твой наклаў на нас ярмо найцяжэйшае; а ты цяпер зменшы крыху вельмі жорсткую ўладу бацькі твайго і найцяжэйшае ярмо яго, якое наклаў ён на нас, і мы будзем служыць табе».
Яму таксама даў Абрагам дзесяціну з усяго. Імя яго абазначае, па-першае, цар справядлівасці, а потым і цар Салема, што значыць: цар Супакою.
І стаў ён насупраць войска Ізраэля, і крычаў, і казаў ім: «Чаго вы прыйшлі, падрыхтаваўшыся да бою? Ці ж я не філістынец, а вы ці не паслугачы Саўла? Выберыце з вас некага, і хай ён уступіць у бой са мной!
Возьме таксама паслугачоў вашых і нявольніц, і найлепшых валоў вашых і аслоў і выкарыстае іх у працы сваёй.
І будзеце наракаць у той дзень на цара вашага, якога выбралі сабе, але Госпад не выслухае вас у той дзень».