1 ЦАРСТВАЎ 7:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І судзіў Самуэль Ізраэль усе дні свайго жыцця. Біблія (пераклад А.Бокуна) І судзіў Самуэль Ізраіля ў-ва ўсе дні жыцьця свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў Самуіл судзьдзёю Ізраіля ва ўсе дні жыцьця свайго: |
І Самуэль прамовіў да ўсяго Ізраэля: «Вось, выслухаў я прамову вашу адносна ўсяго, што вы мне гаварылі, і паставіў над вамі цара;
І паслаў Госпад Ерабаала, і Барака, і Яфтаха, і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола; і жылі вы спакойна.
У гэты час памёр Самуэль; і сабраліся ўсе ізраэльцы, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме яго ў Раме. І Давід, устаўшы, пайшоў у пустыню Паран.
І штогод падарожнічаў ён у Бэтэль, і Галгал, і Міцпу, і судзіў Ізраэль у названых месцах.
І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад Госпадам, і пасцілі ў той дзень, і казалі там: «Зграшылі мы перад Госпадам». І судзіў Самуэль сыноў Ізраэля ў Міцпе.