1 ЦАРСТВАЎ 12:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 І Самуэль прамовіў да ўсяго Ізраэля: «Вось, выслухаў я прамову вашу адносна ўсяго, што вы мне гаварылі, і паставіў над вамі цара; Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)1 І сказаў Самуэль усяму Ізраілю: «Я выслухаў усё, што вы мне гаварылі, і паставіў над вамі валадара. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)1 І сказаў Самуіл усяму Ізраілю: вось, Я паслухаўся голасу вашага ва ўсім, што вы казалі мне, і паставіў над вамі цара, Глядзіце раздзел |
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго: