1 ЦАРСТВАЎ 4:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказала: «Адышла слава ад Ізраэля, бо ўзяты каўчэг Божы». Біблія (пераклад А.Бокуна) І паўтарыла: «Адыйшла слава ад Ізраіля, бо ўзяты Каўчэг Божы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна сказала: адышла слава ад Ізраіля, бо ўзяты каўчэг Божы. |
О, як зацямніў Госпад у гневе Сваім дачку Сіёна! Скінуў з неба на зямлю славу Ізраэля і не прыпомніў падножжа ног Сваіх у дзень гневу Свайго.
Гэта ж табе знак, што станецца з тваімі абодвума сынамі, з Хофні і Пінхасам: абодва ў адзін дзень памруць.
У дзень той Я споўню над Гэлі ўсё, што прадказаў адносна дому яго, ад пачатку і да канца.
І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.