І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
1 ЦАРСТВАЎ 30:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў ён тым, што ў Бэтэлі, і тым, што ў Рамот-Нагэбе, і тым, што ў Ятэры, Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў ён тым, што ў Бэтэлі, і тым, што ў Рамот-Нэгэве, і тым, што ў Яттыры, Біблія (пераклад В. Сёмухі) тым, якія ў Вэтылі і ў Раме паўднёвай і ў Ятыры, |
І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
Таксама жэрабем выпала ўласнасць сынам Язэпа ад Ярдана насупраць Ерыхона і воды яго ад усходу; праз пустыню ідзе мяжа ад Ерыхона да гары Бэтэль,
і ад Бэтэля мяжа ідзе да Луза і праходзіць праз зямлю арахейцаў, што жывуць у Атароце,
Усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээра, значыць Рамот-Нагэба: гэта ўласнасць сыноў Сімяона па родах іх.
І, калі Ешуа паслаў з Ерыхона людзей у Гай, што каля Бэт-Авэна ва ўсходняй частцы горада Бэтэля, ён сказаў ім: «Ідзіце і разведайце зямлю». Яны, выконваючы загад, агледзелі Гай
І Ешуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем у заходняй частцы за горадам Гай. А Ешуа правёў тую ноч сярод народа.