Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 24:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І цяпер, бо я ведаю, што ты напэўна будзеш царом і будзеш мець у руцэ сваёй царства Ізраэльскае,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вось, я цяпер ведаю, што ты будзеш валадаром, і бу­дзеш мець у руках сваіх валадарства Ізраіля.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І цяпер я ведаю, што ты канечне будзеш цараваць, і царства Ізраілевае будзе цьвёрдае ў руцэ тваёй.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 24:21
9 Крыжаваныя спасылкі  

Дык тут, на гэтым месцы, прысягні на Бога, што ты ані адносна мяне, ані адносна маіх нашчадкаў бліжэйшых не зробіш благога, але адпаведна даверу, які я ўчыніў табе, учыніш мне і зямлі, у якой жывеш прыхаднем».


І Лабан сказаў: «Хай курган гэты будзе сведкам згоды сёння між мной і табой». І таму ён быў названы Галед,


Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.


Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.


і сказаў яму: «Не бойся, бо не знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго; і ты будзеш цараваць над народам Ізраэля, і я буду другім па табе: але і Саўл, бацька мой, ведае гэта».


І даруй правіннасць паслугачкі тваёй, бо Госпад, будуючы, хай збудуе дом надзейны гаспадару майму, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны Госпадавы: і хай не сустрэнецца табе няшчасце ва ўсе дні жыцця твайго.


А калі споўніць Госпад гаспадару майму ўсё добрае, што табе абяцаў, і паставіць цябе кіраўніком над Ізраэлем,