1 ЦАРСТВАЎ 23:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спытаўся далей Давід: «Ці выдадуць мяне і ваяроў маіх жыхары Кэйлы ў рукі Саўла?» І Госпад сказаў: «Выдадуць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І спытаўся Давід: «Ці выдадуць мяне і людзей маіх гаспадары Кейлі ў рукі Саўла?» ГОСПАД сказаў: «Выдадуць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід: ці аддадуць жыхары Кэіля мяне і людзей маіх у рукі Саўлу? І сказаў Гасподзь: аддадуць. |
Дай мне пачуць на світанні міласэрнасць Тваю, бо ўсклаў я надзею на Цябе. Дай мне спазнаць дарогу, па якой я пайду, бо да Цябе ўзвысіў я душу маю.
Буду цешыцца і радавацца ў міласэрнасці Тваёй, бо Ты глянуў на пакорлівасць маю; Ты даведаўся пра патрэбы душы маёй.
Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад Госпадам, якіх справы схаваныя ў цемры, і якія кажуць: «Хто бачыць нас ды хто знае нас?»
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
І сказалі ім тады людзі з пакалення Юды: «Чаму вы выступілі супраць нас?» Яны адказалі: «Прыйшлі мы, каб злавіць Самсона і аддаць яму за тое, што ён нам зрабіў».
Ці аддадуць мяне жыхары Кэйлы ў рукі яго? І ці прыйдзе Саўл, як чуў паслугач твой? Госпадзе, Божа Ізраэля, адкажы слузе Твайму». І сказаў Госпад: «Прыйдзе».
Дык цяпер, цар, калі душа твая прыйсці пажадае, прыходзь; а нашай справай будзе выдаць яго ў рукі цара».
А Саўлу паведамілі, што Давід прыбыў ў Кэйлу, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае: бо, уваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе».