Такім чынам, Саламон хацеў забіць Ерабаама, які ўстаў і ўцёк у Егіпет да Сэсака, цара Егіпецкага, і быў у Егіпце аж да смерці Саламона.
1 ЦАРСТВАЎ 20:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Саўл схапіў дзіду, каб забіць яго, і пераканаўся Ёнатан, што бацька яго вырашыў забіць Давіда. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кінуў Саўл у яго дзіду, каб забіць яго, і зразумеў Ёнатан, што бацька ягоны вырашыў забіць Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Саўл кінуў дзіду ў яго, каб забіць яго. І Ёнатан зразумеў, што бацька ягоны рашыўся забіць Давіда. |
Такім чынам, Саламон хацеў забіць Ерабаама, які ўстаў і ўцёк у Егіпет да Сэсака, цара Егіпецкага, і быў у Егіпце аж да смерці Саламона.
І кінуў ён дзіду, думаючы, што можа прыбіць Давіда да сцяны; але Давід ухіліўся, і было так двойчы.
І задумаў Саўл прыбіць Давіда дзідаю да сцяны; і Давід ухіліўся ад Саўла, а дзіда, не скалечыўшы яго, убілася ў сцяну. І Давід уцёк і ўратаваўся ў тую ноч.
Такім чынам, падняўся Ёнатан ад стала вельмі разгневаны і не еў хлеба ў другі дзень маладзіка, бо трывожыўся дзеля Давіда, таму што бацька яго засмуціў яго.
Калі ён скажа: “Добра”, — будзе тады супакой паслугачу твайму; а калі разгневаецца, ведай, што нешта ліхое ён вырашыў зрабіць.