Ці ж гэта не Сын цесляра? Ці ж Маці Яго не завуць Марыяй, а братоў Яго – Якубам і Язэтам, Сімонам і Юдай?
1 ЦАРСТВАЎ 20:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі назаўтра, на другі дзень маладзіка, месца Давіда зноў было пустым, сказаў Саўл сыну свайму, Ёнатану: «Чаму сын Ясэя не прыйшоў на застолле ані ўчора, ані сёння?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Але назаўтра, на другі дзень маладзіка, заўважылі, што месца Давіда зноў пустое, і сказаў Саўл Ёнатану, сыну свайму: «Чаму сын Есэя не прыйшоў на банкет ані ўчора, ані сёньня?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Настаў і другі дзень маладзіка, а месца Давідава заставалася незанятае. Тады сказаў Саўл сыну свайму Ёнатану: чаму сын Ясэеў ня прыйшоў на абед ні ўчора, ні сёньня? |
Ці ж гэта не Сын цесляра? Ці ж Маці Яго не завуць Марыяй, а братоў Яго – Якубам і Язэтам, Сімонам і Юдай?
Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам і каштоўнага,
І кінуў ён дзіду, думаючы, што можа прыбіць Давіда да сцяны; але Давід ухіліўся, і было так двойчы.
І паслаў Саўл зноў паслугачоў, каб наведалі Давіда, кажучы ім: «Прынясіце да мяне яго ў ложку, каб я забіў яго».
І ў той дзень Саўл нават не ўзгадаў аб ім; думаў бо ён, што, можа, яму што здарылася, што ён нячысты і не ачысціўся.
А Давід сказаў Ёнатану: «Вось, заўтра маладзік, і я звычайна павінен сядзець каля цара на банкеце; такім чынам, дазволь мне, каб я схаваўся на полі аж да вечара трэцяга дня.
І ў адказ сказаў Набал паслугачам Давіда: «Хто такі Давід і хто сын Ясэя? Сёння памножылася колькасць паслугачоў, якія пакідаюць гаспадароў сваіх.