Калі яны яго ўбачылі яшчэ здалёку, перш, чым падышоў ён да іх, надумаліся яго забіць.
1 ЦАРСТВАЎ 19:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І намаўляў Саўл Ёнатана, сына свайго, і ўсіх паслугачоў сваіх, каб забілі Давіда; але Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда. Біблія (пераклад А.Бокуна) І намаўляў Саўл Ёнатана, сына свайго, і ўсіх слугаў сваіх, каб забілі Давіда, але Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І казаў Саўл Ёнатану, сыну свайму, і ўсім слугам сваім, каб забіць Давіда. Але Ёнатан, сын Саўлаў, вельмі любіў Давіда. |
Калі яны яго ўбачылі яшчэ здалёку, перш, чым падышоў ён да іх, надумаліся яго забіць.
І прынеслі яны галаву Ісбаала Давіду ў Геброн і сказалі цару: «Вось галава Ісбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё, і даў Госпад сёння гаспадару нашаму, цару, адпомсціць Саўлу і нашчадкам яго».
І сталася, калі Давід скончыў размову з Саўлам, што душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.
А Саўл сказаў: «Вось, кажучы, так скажыце Давіду: “Цар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто крайніх плоцяў філістынскіх, каб адпомсціць ворагам цара”». Саўл бо думаў выдаць Давіда ў рукі філістынцаў.
Дык Саўл надта ўзлаваўся, і не падабаліся яму гэтыя словы, і сказаў ён: «Давіду даюць дзесяткі тысяч, а мне даюць толькі тысячы; чаго яму не хапае, акрамя царавання?»
І перасцерагаў Ёнатан Давіда, кажучы: «Саўл, бацька мой, хоча забіць цябе; таму сцеражыся, прашу, раніцою, і схавайся, і не паказвайся.
А Давід уцёк з Наёта ў Раме, і дабраўся да Ёнатана, і сказаў яму: «Што я зрабіў, у чым мая віна і чым я зграшыў адносна бацькі твайго, што цікуе ён на маё жыццё?»
На трэці дзень ты хутка сыдзі і прыйдзі на тое месца, дзе ты хаваўся раней; і затрымайся каля каменя Эзэл.