буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
1 ЦАРСТВАЎ 13:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І філістынцы сабраліся, каб ваяваць супраць Ізраэля: тры тысячы калясніц і тры тысячы коннікаў ды астатняга народу мноства, як пяску на беразе мора. І, выйшаўшы, сталі яны лагерам у Міхмасе на ўсход ад Бэт-Авэна. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Філістынцы сабраліся, каб ваяваць супраць Ізраіля: тры тысячы калясьніцаў і тры тысячы коньнікаў, і народу мноства, як пяску на беразе мора. І разлажыліся яны табарам у Міхмашы на ўсход ад Бэт-Авэну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся Філістымляне на вайну супроць Ізраіля: трыццаць тысяч калясьніц і шэсьць тысяч коньніцы, і люду мноства, як пясок на беразе мора; і прыйшлі і разьмясьціліся табарам у Міхмасе, з усходняга боку Бэт-Авэна. |
буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
Але мне здаецца, што такая парада слушная: хай збярэцца да цябе ўвесь Ізраэль ад Дана да Бээр-Сэбы, шматлікі, як марскі пясок, і ты сам пойдзеш у бой;
А сыны Ізраэля пералічылі сваіх, і, узяўшы харчы, выйшлі насупраць іх, і расклаліся лагерам насупраць іх, як два невялічкія статкі коз; а сірыйцы напоўнілі зямлю.
Дык вось цяпер, Госпадзе, Божа, хай здзейсніцца слова Тваё, што Ты паабяцаў Давіду, бацьку майму; Ты бо зрабіў мяне царом над вялікім Тваім народам, што такі ж незлічоны, як пясок зямлі.
і былі б твае нашчадкі, як пясок, а парасткі ўлоння твайго, як яго зярняты, ніколі б не было знішчана і сцёрта імя тваё перад абліччам Маім».
Удоў іх у Мяне стала больш, чым пяску ў моры. Я прывёў на іх і на мацерак ваяра, нішчыцеля апоўдні; наслаў на іх раптоўна трывогу і жах.
З-за цяляці ў Бэт-Авэне трымцець будуць жыхары Самарыіі; бо ў жалобе засмуткуе народ яе; святары тым часам радуюцца дзеля славы яго; бо скора адыдзе ад яго.
Калі ты, Ізраэлю, распуснічаеш, хай прынамсі Юда не грашыць! Не хадзіце ў Галгал, не заходзьце ў Бэт-Авэн, ані прысягайце словамі: «Жыве Госпад».
Грайце ў рог у Габе і на трубе — у Раме, гаманіце ў Бэт-Авэне — напалохайце Бэньяміна.
А Ісая ўсклікае пра Ізраэля: «Хоць бы колькасць сыноў Ізраэля была як пясок марскі, толькі рэшта будзе збаўлена.
І выйшлі яны ўсе са сваімі дружынамі, народ вельмі вялікі, быццам пясок на беразе мора, а таксама коні і калясніцы ў вялікай колькасці;
І мяжа іх на поўнач пачыналася ад Ярдана, падымаючыся на паўночны бок Ерыхона, і потым ішла праз горы на захад і дасягала пустыні Бэт-Авэн;
І, калі Ешуа паслаў з Ерыхона людзей у Гай, што каля Бэт-Авэна ва ўсходняй частцы горада Бэтэля, ён сказаў ім: «Ідзіце і разведайце зямлю». Яны, выконваючы загад, агледзелі Гай
А мадыянцы, і Амалек, і ўсе ўсходнія народы размясціліся ў даліне, шматлікія, як саранча. Таксама вярблюдаў было без ліку, як пяску, што ляжыць на берагах мора.
І Самуэль сказаў яму: «Што ты зрабіў?» Саўл адказаў: «Я вось бачыў, што народ адыходзіць ад мяне, а ты не прыйшоў у вызначаны час, а філістынцы сабраліся ў Міхмасе,
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.
І ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з філістынцамі; калі бачыў Саўл якога-небудзь мужнага чалавека і здатнага да бою, забіраў яго да сябе.
І філістынцы сабралі войскі свае на вайну, і размясціліся ў Соха, што ў Юдэі, ды расклалі лагер між Соха і Азэкаю ў Афэсдаміме.
Так упакораны былі філістынцы, і больш не хадзілі яны ў межы Ізраэля. І сталася рука Госпада на філістынцах ва ўсе дні Самуэля.