І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
1 ЦАРСТВАЎ 13:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі прыйшоў у Міхмасе час вайны, не знайшлося ані меча, ані дзіды ў руцэ ўсяго народа, які быў з Саўлам і Ёнатанам, за выключэннем Саўла і яго сына Ёнатана. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, што ў час вайны ніхто з людзей, якія былі з Саўлам і Ёнатанам, ня меў ані мяча, ані дзіды; мелі іх [толькі] Саўл і Ёнатан, сын ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму ў час вайны ня было ні меча, ні дзіды ва ўсяго народу, які быў з Саўлам і Ёнатанам, а толькі знайшліся яны ў Саўла і Ёнатана, сына ягонага. |
І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
І мы гэты скарб захоўваем у гліняных пасудзінах, каб была велічнасць магутнасці Божай, ды не ад нас.
Выбралі яны сабе багоў новых; тады прыйшла вайна ў брамы. Не з’явіліся ані шчыт, ані дзіда ў сарака тысяч Ізраэля.
А цана вастрэння была: за сашнікі і матыкі — дзве часткі сікля, і трэцюю частку сікля — за вастрэнне сякер і за выпраўленне калоў.
і каб ведала ўся гэтая грамада, што Госпад не мечам і дзідай ратуе: бо гэта вайна Госпада, і Ён выдасць вас у рукі нашы».
І перамог Давід філістынца прашчай і каменем, і, паколькі меча не было ў руцэ Давіда,