1 ПЯТРА 4:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дарагія! Не дзівіцеся агню, які дзеля выпрабавання вам з’явіўся, як бы што нечаканае вас напаткала, Біблія (пераклад А.Бокуна) Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Любасныя! вогненнай спакусы, што пасылаецца на выпрабаваньне вам, ня цурайцеся, быццам прыгоды вам чужой, |
Бо як на гары Паразім стане Госпад, як на лагчыне, што ў Габаоне, будзе гневацца, каб здзейсніць Сваю справу, Сваю справу новую, каб здзейсніць Сваё дзеянне, Сваё таямнічае дзеянне.
І паміж мудрацоў некаторыя падуць, каб некаторыя з іх ачышчаныя былі, і абмытыя, і абеленыя аж да апошняга часу, бо яшчэ іншы час будзе.
Вас наведала спакуса, ніякая іншая, як чалавечая. Верны ж Бог, Які не дапусціць для вас спакушэння большага, чым можаце вытрымаць, але са спакусай стварае магчымасць яе пераадолець, каб вы маглі выстаяць.
праца кожнага выявіцца; дзень бо Госпадаў пакажа, бо ў агні выявіцца, і справа кожнага, якая ёсць, будзе выпрабавана агнём.
Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.
Дзеля таго яны дзівяцца, што вы не топіцеся разам з імі ў тым самым віры распусты, ды таму блага аб вас гавораць.
Станьце супроць яго цвёрдаю вераю, ведаючы, што гэткія самыя пакуты выпадаюць і тым вашым братам, што ёсць у свеце.