А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў трэцім месяцы кіраўніком трэцяй дружыны быў Баная, сын Ёяды святара, і ў сваім падраздзяленні меў дваццаць чатыры тысячы; Біблія (пераклад А.Бокуна) Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы: |
А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
І паставіў цар Банаю, сына Ёяды, кіраўніком над войскам замест яго, і Садока, святара, паставіў на месца Абіятара.
Баная, сын Ёяды, быў над легіёнамі херэтаў і пелетаў; сыны ж Давіда былі першымі падручнымі цара.
па Ахітатэлу быў Ёяда, сын Банаі, ды Абіятар. Кіраўніком жа войска царскага быў Ёаб.
У другім месяцы кіраваў дружынай Дудзі Агагіт, і пад ім было дваццаць чатыры тысячы.
гэты ж Баная быў наймужнейшым між трыццаццю і камандаваў трыццаццю, а кіраўніком яго дружыны быў сын яго Амізабад.