А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны ж Эсрома, што нарадзіліся ў яго: Ерамээль, і Арам, і Калеб. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Хецрона, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмээль, Рам і Хелувай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай. |
А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.
А калі памёр Эсром, то Калеб пайшоў да Эфраты, жонкі Эсрома, бацькі свайго. Эсром меў таксама жонку Абію, якая нарадзіла яму Асура, бацьку Тэкуа.
Сынамі Ерамээля, першароднага Эсрома, былі: Рам — яго першародны, і Буна, і Аран, і Асом, і Ахія.
А сыны Калеба, брата Ерамээля: Мэса, яго першародны, а ён быў бацькам Зіфа; і сын яго Марэса — бацькам Геброна.
А Юда быў бацькам Пэрэса і Зары ад Тамар, а Пэрэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.
І прайшоў ён усю зямлю вакол Ярдана, прапаведуючы хрост навяртання дзеля адпушчэння грахоў,
Пытаўся ж у яго Ахіс: «На каго нападалі вы сёння?» І Давід адказваў: «На Нагэб Юды, і на Нагэб Ерамээля, і на Нагэб кінэйскі».