Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і Сэгуб меў сына Яіра, які меў у зямлі Галаад дваццаць тры гарады. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай. |
Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.
І забралі Гэсур і Арам у іх гарады Яіра, і Канат, і пасяленні яго — шэсцьдзесят гарадоў. Усе яны належалі сынам Махіра, бацькі Галаада.
Яір, сын Манасы, здабыў увесь абшар Аргоба аж да межаў Гэсура і Мааха; і назваў іх сваім імем «Басан Гавот Яір», так і да сённяшняга дня.
Манаса — ад Маханаіма ўвесь Басан, усё царства Ога, цара Басана, і ўсе пасяленні Яіра, што ў Басане, шэсцьдзесят гарадоў;